Дзень Археолага Са Святам!!!!

Дзень Археолага!

Дзень Археолага, 15 жніўня. Гэты дзень прынята лічыць неафіцыйным святам у СНД. Ёсць некалькі легендаў, яны ў асноўным падобныя. Самая старажытная належыць да канца 1940-х гадоў. Калі археолаг Раўдонікас, які працаваў у Піцеры, шукаў нагоду, каб нешта адзначыць. І ён разаслаў тэлеграмы ўва ўсе экспедыцыі з віншаваннямі з Днём археолага. Яму пачалі слаць тэлеграмы ў адказ. Такім чынам і ўтварылася свята.

Краткая гісторыя Археалогіі

Але мы разбярэм асноўнае развіццё археалогіі ў нашай краіне з самага пачатку і да нашых дзён. Першыя даследчыкі ў гэтай сцязі былі перш за ўсё аматарамі, таму шмат якіх археалагічных помнікаў было знішчана.

Першыя спробы рэгістрацыі помнікаў было 27 кастрычніка 1837 года, тады міністр унутраных спраў, граф Блудов. Выдаў артыкул па якой усе свядомыя па архітэктурным помнікам даслалі яму звесткі аб гэтым. Але і да гэтага былі спробы, такія асобы як Ігнацій Кульчынскі ягі першы зрабіў выснову аб тым што Каложская царква была пабудавана ў XII-XIII стагоддзі.

Яўстах Тышкевіч

Так сама можна да Дня Археолага выдзяліць такіх выдатных дзеячоў як браты Тышкевічы. Гэтыя браты шмат чаго зрабілі для вывучэння археалогіі. Дзейнічалі яны ў гады 1830-1850. Яны як і бацька пачалі захапляцца гісторыяй і старажытнасцямі. Іх бацька нават быў абраны ганаровым чальцом Віленскай археалагічнай камісіяй.

За сваё жыццё браты стварылі два музея адзін у Вільні а другі ў Лагойску. Таксама раскопвалі курганы, старэйшы нават звірнуў свой позірк і на гарадзішчы. Канстанцін, напрыклад, выдаў кнігу «аб курганах у Літве і заходняй Русі». Акрамя гэтага ён зрабіў класіфікацыю ў курганаў, і сфарміраваў методыку раскопак.

Яўстах жа зрабіў першыя раскопкі курганаў. Вось што ён піша па гэтаму поваду «Жаданне высветліць праўду і супрацьставіць яе ўяўленням простага народа і наіўных суседзяў выклікала мне думку патурбаваць месцы прызначаныя вечнаму спачынку». Такім чынам можна зрабіць выснову аб тым што гэты чалавек быў адукаваны і не верыў у ўсе гэтыя байкі. Дзякуючы такім людзям і развівалася археалогія.

У пачатку XX стагоддзя можна вызначыць такога даследчыка як А.М. Ляўданскі і стварэнне Інбенкульта. У гэты час археалагічныя даследаванні набылі такую папулярнасць што кожны універсітэт і музей праводзілі раскопкі. Былі адкрыты такія помнікі як Бердыж, Банцараўскае гарадзішча па якой далі назву цэлай культуры.

Дзень Археолага, гэты дзень святкуюць і БДУ, АН РБ. Таму ад усяго нашага клуба віншуем усіх хто датычаны да гэтага свята!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *