
Кавалёвыя прылады без гэтага вядома што нельга зрабіць нават простыя рэчы, не кажучы аб зброі і рыштунку верніка. Тут мы паспрабуем разабраць прылады працы, археалагічныя знаходкі, і як апрацоўвалі, рабілі нашыя продкі рэчы з жалеза ў XII-XV стагоддзе.
З пачатку мы пачнем з таго ад куль нашыя продкі бралі матэрыял для працы. Жалеза як вядома было на нашай спадчыне аж у VII стагоддзі да н.э. гандлёвымі шляхамі веды перайшлі нам ад майстроў
У сярэднявеччы як і раней, жалеза апрацоўвалі праз сырадутную печ. Беларускія землі мелі дастаткова балотнай руды, таму сырадутны метад быў вельмі папулярны. Пасля апрацоўкі

метала ў сырадутнай печы ён трапіў у рукі каваля. І вось ту пачынаецца самае сапраўднае дзіва, каваль з дапамогай кавалёвых прылад робіць розныя рэчы ад зброі да пабытовых рэчаў. Але каваль не можа працаваць без
Цікавая знаходка была зроблена ў Украіне Райковецкае гарадзішча, ў слое XIIІ стагоддзя былі знойдзены рэшткі кузні памерамі 3,4х3,1. там быў знойдзены у левым куту горн. Так сама былі знойдзены дзве кавадлы, двое абцугаў, молат, малаток, зубіла.
Але і на нашай тэрыторыі былі такія кузні, ў пласце XII стагоддзя ў Слуцку былі знойдзены рэшткі зруба. Памерамі каля 3,4-3,5 м. так сама былі знойдзенны кавалёвыя прылады. Кузні такога тыпу былі аж да XIX стагоддзя. Ўсярэдзіне будынка меліся горн,кавальскія мяхі,кавадла і другія кавалёвыя прылады.
Знаходкі
Так кавалёвыя прылады былі знойдзены ў Брэсце ў культурным слоі XII стагоддзя, знаходка гэта ўяўляла сабою кавальскі молат у выглядзе прамавугольнай ў сячэнні жалезнай балванкі вышынёй 11 см. шырынёй 5-7 см. таўшчынёй каля 2.8-5 см. вагой 2.5 кг.(на мал. № 21). Так сама ў розных гарадах Беларусі былі знойдзены кавальскія клешчы (на мал. №1-3,14).
Напрыклад можна ўзяць клешчы з Давыд-Гарадку, там знойдзены клешчы двух відаў, вялікія даўжынёй каля 40 см. з выцягнутымі губамі(на мал №1) і так сама менш памерам 30 см. з круглымі губамі (на мал. №14).
Акрамя таго што было пералічана так сама былі знойдзены прабойнікі (на мал. № 4-6,19), як бачны на малюнку яны розных формаў. Зубілы (на мал. № 7,9,13) так сама знойдзены, яны былі патрэбны каб секчы метал. Былі так сама розных формаў і памераў, даўжыня каля 5-9 см. Так у Брэсце было знойдзена зубіла ў выглядзе масіўнай рыдлёвачкі, памерамі каля 8.5 см. шырыня ляза 2 см.
У розных гарадах былі знойдзены вастрыльныя брускі, ў Мінску іх было знойдзена каля 100 штук. Яшчэ ў Мінску былі знойдзены вастрыльныя кругі з квадратнай адтулінай, такім чынам
У Віцебску былі знойдзена кавадла яны былі невялікіх памерах і верагодна
Крыніцы;
1.»Археалогія Беларусі ў 4 тамах» том 2,3. Мінск » Белураская навука» 2001.
2. М.Ф. Гурын »Кузнечное ремесло Полоцкой земли IX-XIII вв.» Мінск 1987.